Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Рэчыцы ГУБАЗіК затрымаў удзельніка пратэстаў з футбольных заўзятараў


Супарцоўнікі ГУБАЗіК разганяюць пратэст каля стэлы. Менск, жнівень 2020 году.
Супарцоўнікі ГУБАЗіК разганяюць пратэст каля стэлы. Менск, жнівень 2020 году.

29-гадовага жыхара Рэчыцы абвінавачваюць у арганізацыі групавых беспарадкаў, спалучаных зь непадпарадкаваньнем супрацоўнікам міліцыі (арт. 293 Крымінальнага кодэксу).

Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», затрыманьне Максіма Ялканава праводзілі супрацоўнікі Гомельскага абласнога ўпраўленьня ГУБАЗіК.

Інфармацыю аб гэтым пацьвердзіў тэлеграм-канал МУС Беларусі. Паводле сілавікоў, Максім Ялканаў у жніўні мінулага года «падчас несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў у Рэчыцы і Гомлі арганізаваў групавыя беспарадкі, спалучаныя зь непадпарадкаваньнем міліцыянтам».

МУС піша, што Максім Ялканаў зьяўляецца прыхільнікам нэанацысцкай ідэалёгіі. Але, як удалося даведацца «Палескай Вясне» ў знаёмых Максіма, яны ніколі не заўважалі за ім нейкіх паводзінаў, якія б сьведчылі пра ягоную прыхільнасць да нэанацызму.

Максіма Ялканава затрымалі на працы 9 сакавіка. Яго папрасілі праехаць для гутаркі да сьледчага, але на волю ён так і ня выйшаў. Увечары 10 сакавіка зьявілася інфармацыя МУС пра ягонае затрыманьне.

Нягледзячы на тое, што ў пачатку паведамленьня МУС Ялканава абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў (артыкул 293 Крымінальнага кодэксу), урэшце міліцыянты пішуць, што на яго завялі крымінальную справу аб арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак і спалучаныя з адкрытым непадпарадкаваньнем прадстаўнікоў улады (артыкул 342 Крымінальнага кодэксу). Цяпер Максім Ялканаў зьняволены ў ІЧУ ў Гомлі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG