Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фільм пра маёмасьць Лукашэнкі за 2 дні паглядзелі 3 мільёны чалавек, яны пакінулі 230 тысяч падабаек і 35 тысяч камэнтароў


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Беспрэцэдэнтную для Беларусі аўдыторыю сабраў фільм-расьсьледаваньне «Лукашэнка. Залатое дно» ад каманды Nexta. Меней чым за двое сутак яго паглядзелі 3 мільёны разоў.

Дакумэнтальная стужка, прэм’ера якой адбылася а 18-й гадзіне 8 сакавіка, на сэрвісе Youtube па стане на 13:45 10 сакавіка набрала 3 мільёны 9 тысяч праглядаў.

На піку фільм Сьцяпана Пуцілы адначасова глядзелі звыш 100 тысяч карыстальнікаў.

Стужка расказвае пра палацы, самалёты, аўтамабілі і іншую маёмасьць, якой карыстаецца Аляксандар Лукашэнка і ягоная сям’я.

Аўтары «Залатога дна» абяцаюць зрабіць рэзананснае дасьледаваньне «сэрыялам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG