Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску судзяць за надпіс на плоце. Пацярпелыя — супрацоўнікі выданьня «Беларусь сегодня»


Юры Дрэк
Юры Дрэк

У Савецкім судзе Менску пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць 36-гадовага Юрыя Дрэка за надпіс на агароджы будаўнічай пляцоўкі «СБ — с... бойцеся».

На Юрыя, які працуе ў адной зь лягістычных кампаній, завялі справу паводле ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэксу («Хуліганства»).

Дзяржабвінаваўца запрасiў для яго 1 год «хiмii» з накіраваньнем ў папраўчую ўстанову. Вырак будзе агучаны 11 сакавіка.

Пацярпелымі ў справе праходзяць шэсьць супрацоўнікаў выдавецкага дому «Беларусь сегодня», які зьяўляецца ўстановай Адміністрацыі прэзыдэнта — Міхаіл Лябедзік (першы намесьнік дырэктара — галоўнага рэдактара выдавецкага дома «Беларусь сегодня»), журналісты Андрэй Мукавозчык, Людміла Гладкая, Дзьмітры Крат, Раман Рудзь і кіраўнік упраўленьня матэрыяльнага забесьпячэньня.

Паводле адваката абвінавачанага, як пацярпелі гэтыя людзі, пакуль незразумела.

Сёньня ў судзе давалі паказаньні пацярпелыя, сьведкі і абвінавачаны.

Справу разглядае судзьдзя Аляксандар Воўк. На працэс ня трапілі каля дзесяці сяброў Юрыя, бо ў залі не хапіла месцаў: запусьцілі толькі шасьцёх пацярпелых і чатырох сваякоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG