Што знайшлося на «залатым дне» Лукашэнкі?
На каго зробіць уражаньне стужка «Лукашенко. Золотое дно»? Ці будзе яго эфэкт такім жа, як эфэкт ад стужкі Аляксея Навальнага пра «палац Пуціна»? Ці рэагуюць беларусы на карупцыю больш лагодна, чым расейцы і ўкраінцы? Як будзе рэагаваць на стужку афіцыйная прапаганда? Гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць палітычны аналітык Тацяна Чуліцкая і бізнэсовец і грамадзкі дзяяч Іван Шыла.