Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сайт газэты «Народнай Волі» з вечара пятніцы зазнае кібэратаку


Рэдакцыя газэты "Народная воля"
Рэдакцыя газэты "Народная воля"

Сайт газэты «Народная Воля» з вечара 5 сакавіка знаходзіцца пад інтэнсіўнай DDos-атакай

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на Беларускую асацыяцыю журналістаў.

«Народная воля» паведамляе, што сайт быў адноўлены з рэзэрвовай копіі, зробленай раней. Тэксты, якія ўжо былі апублікаваныя, часова не адлюстроўваюцца. Найбліжэйшым часам яны будуць апублікаваныя паўторна і хутка будуць даступныя па ранейшых адрэсах у інтэрнэце.

Рэдакцыя прыносіць прабачэньні чытачам і абяцае ў бліжэйшы час ліквідаваць наступствы надзвычайнага становішча.

DDos-атака (ад ангельскага Distributed Denial of Service — разьмеркаваная адмова ў абслугоўваньні) — адзін зь відаў атакі на кампутарную сыстэму. Яе мэта — давесьці сыстэму да адмовы і стварыць такія ўмовы, пры якіх карыстальнікі ня могуць атрымаць доступ да рэсурсаў, альбо ўскладніць доступ да іх.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG