Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнат ЗША ўхваліў плян дапамогі грамадзянам і эканоміцы на 1.9 трыльёнаў даляраў


Джо Байдэн
Джо Байдэн

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў у суботу, што прыняцьце Сэнатам законапраекту аб дапамозе жыхарам краіны і эканоміцы ЗША азначае пачатак адначасовых выплатаў большасьці амэрыканцаў у памеры 1400 даляраў

Частка сродкаў з ухваленага Сэнатам пакету дапамогі будзе выдзеленая на падтрымку вытворцам і дыстрыбутарам вакцынаў супраць каранавірусу.

Байдэн выступіў у Белым доме пасьля таго, як законапраект, які называюць «Плянам выратаваньня Амэрыкі», быў ухвалены на пасяджэньні Сэнату. Прэзыдэнт падкрэсьліў, што больш за 85% амэрыканскіх сем’яў атрымаюць аднаразовыя выплаты. Пры гэтым сямейная пара з двума дзецьмі, што зарабляе 100 тысяч даляраў у год, атрымае каля 5600 даляраў.

Пяцьдзесят са ста сэнатараў прагаласавалі за прыняцьце законапраекту, 49 — супраць. Ніводзін сэнатар-рэспубліканец (з тых, што ўдзельнічалі ў галасаваньні) не прагаласаваў за плян Байдэна. Прадстаўнік Аляскі рэспубліканец Дэніэл Саліван быў вымушаны зьехаць з Вашынгтону ў пятніцу ўвечары на пахаваньне. Гэта азначала, што дэмакраты не мелі патрэбы ў вырашальным голасе віцэ-прэзыдэнта Камалы Гарыс, адзначае «Голас Амэрыкі».

Агульная сума эканамічнага стымуляваньня, вылучанага Вашынгтонам за апошні год, дасягнула сумы ў 6 трыльёнаў долараў, прыкладна 28% ад гадавога валавага ўнутранага прадукту ЗША за 2020 год (21 трыльён даляраў).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG