Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязьня Міколу Дзядка паставілі на прафіляктычны ўлік у СІЗА №1


Мікола Дзядок, архіўнае фота
Мікола Дзядок, архіўнае фота

Адміністрацыя менскага СІЗА № 1 прыйшла да высновы, што зьняволены Мікола Дзядок «схільны да гвалту, экстрэмізму і іншых дэструктыўных дзеяньняў». У гэтым зьвязку яго паставілі на прафіляктычны ўлік.

Такое рашэньне прынятае на камісіі пад старшынствам начальніка СІЗА № 1 Андрэя Цэдрыка. Ён гэта абгрунтаваў тым, што вязень нібыта «арганізоўвае акцыі, якія парушаюць парадак».

Цяпер пры выхадзе з камэры да лекара, на шпацыр ці ў лазьню, а таксама на ранішнюю і вечаровую праверку яму зашпільваюць рукі за сьпіной у кайданкі.

Зрэшты, для Міколы такі крок ня стаў нечаканасьцю. На ягоным тэлеграм-канале прыводзіцца фрагмэнт «дыялёгу» падчас пасяджэньня камісіі.

Начальнік СІЗА пацікавіўся ў палітвязьня, ці ёсьць у яго пытаньні адносна прафіляктычнага ўліку?

Мікола сказаў, што пытаньне адно — рытарычнае: «Калі вам стане сорамна за тое, што вы робіце?»

Памаўчаўшы, Андрэй Цэдрык адказаў, што калі пытаньне рытарычнае, то ён можа на яго не адказваць.

Паплечнікі Міколы Дзядка наракаюць, што ён атрымлівае мала лістоў. Таму заклікаюць падтрымаць яго ў зьняволеньні, каб адміністрацыя пабачыла, што людзкая салідарнасьць застаецца.

Адрас для ліставаньня: 220030, Менск, вул. Валадарскага, 2. СІЗА-1. Дзядок Мікалай Аляксандравіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG