Стаўшы блогерам, актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок шмат выказваўся пра падзеі ў Беларусі. 11 лістапада 2020 году супрацоўнікі ГУБАЗіК і МУС затрымалі яго, моцна зьбіўшы. Пазьней на тэлебачаньні паказалі пакаяльны ролік з удзелам Міколы.
Цяпер Аляксандар Дзядок зноў змагаецца за вызваленьне сына і заклікае ўсіх сваякоў палітычных зьняволеных публічна казаць пра тое, што адбываецца зь іх роднымі.
У інтэрвію Свабодзе ён расказаў пра адукацыю і працу сына, пра катаваньні і побыт у турме, а таксама выказаў думку, як зьвязаны ягоны ўласны сыход з судовай сыстэмы Беларусі з крымінальным перасьледам сына.