Яго аўтар — Аляксей Палуян, беларускі рэжысэр, які ад 2012 году жыве і працуе ў Нямеччыне, дзе скончыў Акадэмію мастацтваў.
Ягоны кароткамэтражны фільм «Возера радасьці» паводле раману Віктара Марціновіча стаў прызэрам больш як 30 міжнародных кінафэстываляў і ўвайшоў у лонг-ліст прэміі «Оскар».
Аляксей Палуян спадзяецца, што ягоны новы фільм дапаможа прыцягнуць міжнародную ўвагу да палітвязьняў у Беларусі.