Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фатографа газэты «Новы час» дапыталі ў Сьледчым камітэце ў крымінальнай справе


Дзьмітры Дзьмітрыеў. Архіўнае фота.
Дзьмітры Дзьмітрыеў. Архіўнае фота.

Пасьля допыту фотакарэспандэнт сказаў, што «ўсё прайшло спакойна», яму або прад’явяць абвінавачаньні, або здымуць падазрэньні.

Фотакарэспандэнт газэты «Новы час» Дзьмітры Дзьмітрыеў вярнуўся з допыту ў Сьледчым камітэце. Яго дапыталі ў якасьці падазраванага паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Фатограф мяркуе, што цяпер ідуць допыты ўсіх, хто адмовіўся даваць паказаньні пасьля затрыманьня 1 лістапада 2020 году. Ягоны допыт прайшоў спакойна.

У першы дзень лістапада ў Менску адбываўся пратэставы марш да Курапатаў — месца расстрэлу і пахаваньняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Па шляху да Курапатаў сілавікі шмат разоў разганялі натоўп. Былі затрыманьні, пацярпелі і журналісты.

Дзьмітры Дзьмітрыеў расказаў сьледчаму, што працаваў у той дзень як фотажурналіст, меў пры сабе дакумэнты, быў абазначаны як журналіст, на праезную частку не выходзіў.

Дзьмітры кажа, што далей зь яго мусяць зьняць падазрэньні або прад’явяць абвінавачаньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG