Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхара Менскага раёну, у якога за нацыянальны сьцяг на бальконе забралі машыну, затрымалі і будуць судзіць


Яго абвінавацілі ў пікетаваньні на ўласным бальконе.

На Ільлю Квачэнка, жыхара квартала «Пірс», што знаходзіцца ў Менскім раёне, сёньня раніцай склалі пратакол паводле артыкулу 24.23 (парушэньне правілаў правядзеньня масавага мерапрыемства) і заўтра будуць судзіць у судзе Менскага раёну. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Валянціна.

Цяпер Ільля знаходзіцца ў РУУС Менскага раёну, куды ён пайшоў па позьве; пасьля яго павязуць у ІЧУ Менскага раёну.

Увечары 2 сакавіка супрацоўнікі ДАІ зь невядомых прычын эвакуавалі аўтамабіль жыхара кварталу «Пірс» зь ягонай уласнай паркоўкі пад домам. Ільля некалькі месяцаў таму вывесіў на ўласным бальконе бел-чырвона-белы сьцяг. Трэцяга сакавіка ранкам супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да яго дадому, адключылі сьвятло і пакінулі пад дзьвярыма позву ў РУУС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG