Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пагадненьне аб партнэрстве паміж Армэніяй і ЭЗ набыло моц. Што гэта значыць


Сьцягі Эўразьвязу і Армэніі
Сьцягі Эўразьвязу і Армэніі

Пагадненьне аб усёабдымным і пашыраным партнэрстве паміж Армэніяй і Эўрапейскім Зьвязам, працэс ратыфікацыі якога доўжыўся каля трох гадоў, набывае моц. Палажэньні дакумэнту, падпісанага 24 лістапада 2017 году, пачалі дзейнічаць з 1 сакавіка.

У заяве МЗС Армэніі з нагоды завяршэньня працэсу ратыфікацыі адзначылі, што пагадненьне выводзіць двухбаковыя адносіны паміж Армэніяй і ЭЗ на новы ўзровень.

Што зьмяняе дакумэнт:

  • Дакумэнт рэгулюе дыялёг як у палітычнай, так і ў эканамічнай сфэрах.
  • Вызначае супрацу ў галіне правасудзьдзя, бясьпекі, эканомікі, сельскай гаспадаркі, адукацыі і навукі, культуры і аховы здароўя.

«Эфэктыўнае выкананьне пагадненьня прынясе адчувальныя вынікі грамадзянам Армэніі, паспрыяе ўмацаваньню дэмакратыі, палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай стабільнасьці шляхам буйнамаштабных рэформаў, а з часам паўплывае на дабрабыт і ўзровень жыцьця грамадзян», — гаворыцца ў заяве МЗС.

У дакумэнце разглядаецца таксама мірнае ўрэгуляваньне карабаскага канфлікту, у сувязі з чым пацьверджаная прыхільнасьць ЭЗ да падтрыманьня намаганьняў і падыходаў сустаршыняў Менскай групы АБСЭ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG