Павал Латушка пералічвае ўстановы, дзе прайшлі і працягваюцца звальненьні: Міністэрства па падатках і зборах, Міністэрства культуры, Міністэрства замежных спраў, Дзяржаўны камітэт па маёмасьці, Мінскэнэрга і Магілёўэнэрга, Мінгаз, Белмытнясэрвіс, Упраўленьне Беларускай чыгункі, МУС і Сьледчы камітэт.
«Нелегітымная ўлада ня грэбуе звальняць з палітычных матываў і лекараў 2-й гарадзкой клінічнай бальніцы — на фоне пандэміі каранавірусу», — кажа Латушка, адзначыўшы, што сьпіс арганізацый, якія закранулі рэпрэсіі, вельмі вялікі.
«Ён гатовы выкінуць вас, ператварыць вашу працу ў пыл. Вы можаце маўчаць, сагнуць сьпіну, калені. Але вы можаце супрацьстаяць, бо ў вашых руках самая магутная зброя супраць падобнага бязьмежжа — салідарнасьць. Зьбярыце волю ў кулак, яднайцеся! Вы можаце рабіць гэта рознымі шляхамі. Уступайце ў незалежныя прафсаюзы. Абмяркоўвайце сытуацыю і стратэгію дзеяньняў з калегамі, якім вы давяраеце. І падпішыце адкрыты ліст работнікаў дзяржкіраваньня за адстаўку Лукашэнкі. Вы можаце зрабіць гэта зусім бясьпечна да 25 сакавіка», — заяўляе Павал Латушка.