Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як выглядае партрэт беларускіх пратэстоўцаў? Мастак знайшоў адказ з дапамогай штучнага інтэлекту


«Партрэт пратэстоўцаў»
«Партрэт пратэстоўцаў»

«Партрэт пратэстоўцаў» — гэта ўсярэднены твар удзельнікаў беларускіх пратэстаў у 2020 годзе. У арт-праект увайшлі фатаздымкі, апрацаваныя нэйроннымі сеткамі. Мастак Глеб Бурнашаў расказаў Свабодзе, як ствараўся праект.

Аўтары вырашылі стварыць вобраз пратэстоўца з дапамогай нэйрасеткі. Для гэтага сабралі 1886 унікальных фатаздымкаў. Пасьля апрацоўваньня бібліятэка налічвала 8300 асобаў.

Шукалі фота людзей з адкрытымі тварамі. Аднак зь верасьня такія здымкі знаходзіць было ўсё больш складана: людзі пачалі хаваць твары.

Больш пра працу нэйронных сетак можна пачытаць на сайце Глеба Бурнашава.

Фота з акцыі пратэсту. Здымкі зьбіралі для таго, каб стварыць праект
Фота з акцыі пратэсту. Здымкі зьбіралі для таго, каб стварыць праект

«Першыя выявы нэйрасеткі былі чыста жаночымі тварамі. Гэта ідзе ва ўнісон з выказваньнем „У пратэсту жаночы твар“. Аднак усё ж не хацелася вылучаць нейкі гендэр», — кажа аўтар праекту.

Накіды партрэту
Накіды партрэту

Вынікам працы стаў пэрфарматыўны акт — спальваньне партрэта.

«Я хацеў перадаць пачуцьцё бясьсільля, злосьці і гневу перад рэпрэсіўнай машынай», — кажа мастак. З гэтага ўзьнікла ідэя праекту.

Каталізатарам стаў выпадак самападпалу ў Смалявічах.

«Для мяне гэта акт поўнага адчаю, калі ты прыносіш у ахвяру сваё жыцьцё, толькі каб прыцягнуць увагу да палітычнага крызісу ў краіне. Эмоцыі, выкліканыя дзеяньнямі сілавікоў і бязьдзейнасьцю людзей у сыстэме, падобныя да агню: калі ня даць ім выйсьця, яны спаляць чалавека дашчэнту», — расказвае мастак Глеб Бурнашаў.

Спальваньне партрэту пратэстоўцаў
Спальваньне партрэту пратэстоўцаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG