Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Лявада-цэнтар»: За новы прэзыдэнцкі тэрмін Пуціна ў 2024 годзе — 48% расейцаў, супраць — 41%


Уладзімір Пуцін
Уладзімір Пуцін

Паводле дадзеных лютаўскага дасьледаваньня «Лявада-цэнтру», 41% расейцаў ня хочуць бачыць Уладзіміра Пуціна прэзыдэнтам пасьля 2024 году.

Палова з тых, хто ня хоча пераабраньня Пуціна, кажуць, што прэзыдэнт заседзеўся, надакучыў і яму час на пэнсію. Карупцыяй сваё жаданьне зьмяніць кіраўніка краіны тлумачаць толькі 8% рэспандэнтаў.

Дасьледаваньне, пытаньні для якога былі сфармуляваныя сумесна з «Адкрытымі мэдыя», праводзілася з 18 па 24 лютага. У ім узяў удзел 1601 чалавек, старэйшы за 18 гадоў. Рэспандэнты адказвалі на пытаньне: «Вы б хацелі ці не хацелі бачыць Уладзіміра Пуціна на пасадзе прэзыдэнта Расеі па заканчэньні яго цяперашняга прэзыдэнцкага тэрміну пасьля 2024 году?».

Большасьць насельніцтва ня бачыць Пуціна прэзыдэнтам пасьля 2024 году: пра жаданьне, каб ён пераабіраўся, заявілі 48% рэспандэнтаў. У кастрычніку 2013 году зьмены прэзыдэнта жадалі 45% насельніцтва, а яго пераабраньня — траціна.

Праз год, пасьля анэксіі Крыму, колькасьць прыхільнікаў зьмены прэзыдэнта скарацілася да 19 %, а за пераабраньне Пуціна выступалі 58% апытаных.

У 2018 годзе колькасьць тых, хто жадае зьмены ўлады, вырасла да 27%, у 2019-м — да 38 адсоткаў. Згодна з вынікамі апытаньня «Лявада-цэнтру» ў сакавіку 2020 году, да галасаваньня аб прыняцьці паправак у Канстытуцыю, супраць пераабраньня Пуціна выступалі 40% рэспандэнтаў, а 46% падтрымлівалі гэтую ідэю.

  • Сёньня сярод прыхільнікаў зьмены ўлады большасьць мужчын — 48% пры 42% настроеных на пераабраньне Пуціна. У жанчын іншыя настроі: палова хоча, каб Пуцін і далей заставаўся ў Крамлі, а зьмяніць яго хоча толькі траціна.
  • Сацыёлягі пыталіся і аб дзеяньнях праціўнікаў Пуціна ў выпадку, калі ён усё ж пойдзе на новы тэрмін. Зь іх больш за палову маюць намер прагаласаваць за іншага кандыдата, а 30% ня пойдуць на выбары. 7% заяўляюць аб гатоўнасьці выходзіць на акцыі пратэсту, калі яны будуць.
  • У студзені мінулага году прэзыдэнт РФ прапанаваў папраўкі да Канстытуцыі. Норма аб «абнуленьні» тэрмінаў, якая тэарэтычна дазваляе Пуціну заставацца прэзыдэнтам да 2036 году, зьявілася пры ўхваленьні паправак у Дзярждуме ў сакавіку. Канчаткова яны былі ўхваленыя падчас так званага агульнарасейскага галасаваньня, якое праходзіла некалькі дзён і завяршылася 1 ліпеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG