Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кангрэсе ЗША прапануюць прызнаць Каардынацыйную раду легітымным інстытутам для ўдзелу ў перамовах


Камітэт міжнародных спраў Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўхваліў праект рэзалюцыі, якая прызнае Каардынацыйную раду легітымным інстытутам для ўдзелу ў дыялёгу аб мірнай перадачы ўлады ў Беларусі. Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі»​.

У той жа час камітэт заявіў, што праведзеныя ў жніўні прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі не былі ні свабоднымі, ні сумленнымі, і таму Кангрэс ЗША «не прызнае абвешчаныя ўрадам вынікі, а Аляксандра Лукашэнку — законным прэзыдэнтам Беларусі».

Дакумэнт, які патрабуе ўхваленьня Палаты прадстаўнікоў у поўным складзе, заклікае да працягу супрацоўніцтва паміж Злучанымі Штатамі і іх трансатлянтычнымі саюзьнікамі «для пошукаў шляхоў падтрымкі дэмакратычнага руху ў Беларусі».

Рэзалюцыя таксама заклікае да прыняцьця далейшых адрасных санкцый у каардынацыі з Эўрапейскім зьвязам, Злучаным Каралеўствам, Канадай і іншымі саюзьнікамі і партнэрамі.

Згодна з дакумэнтам, санкцыі павінны быць накіраваныя супраць афіцыйных асоб Беларусі, «якія чынілі парушэньні правоў чалавека і якія ўдзельнічалі ў дзеяньнях, што прывялі да фальсыфікацыі вынікаў выбараў 9 жніўня 2020 году».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG