Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдат на кіраўніка ЦРУ назваў Расею «дзяржавай у заняпадзе»


Уільям Бэрнс
Уільям Бэрнс

ЗША павінны рыхтаваць сваіх шпіёнаў і аналітыкаў выведкі да працы з пагрозамі з боку Кітаю і Расеі, заявіў заканадаўцам кандыдат на пасаду дырэктара ЦРУ Ўільям Бэрнс, вылучаны прэзыдэнтам Джо Байдэнам.

Як паведамляе «Голас Амэрыкі», Бэрнс назваў канкурэнцыю з Пэкінам «самым вялікім геапалітычным выпрабаваньнем», зь якім сутыкнуліся ЗША. Адначасна ён ахарактарызаваў Расею як «дзяржаву ў заняпадзе», якую, зрэшты, ня варта недаацэньваць.

«Хаця ў многіх адносінах Расея можа быць дзяржавай у заняпадзе, яна, па меншай меры, можа быць гэтак жа дэструктыўнай пад кіраўніцтвам Пуціна, як і такія ўзыходзячыя дзяржавы, як Кітай», — заявіў ён заканадаўцам.

Былы амбасадар Уільям Бэрнс, кар’ерны дыплямат, які служыў у Расеі і на Блізкім Усходзе, падзяліўся гэтымі катэгарычнымі ацэнкамі з чальцамі камітэту Сэнату па выведцы на слуханьнях аб яго зацьвярджэньні.

Бэрнс папярэдзіў, што новая эра канкурэнцыі з Пэкінам, магчыма, ня мае аналягаў у амэрыканскай гісторыі.

«Канкурэнцыя з Кітаем будзе ключом да нашай нацыянальнай бясьпекі ў бліжэйшыя дзесяцігодзьдзі», — сказаў Бэрнс, назваўшы кіраўніцтва Кітаю варожым і драпежніцкім.

«Эвалюцыя Кітаю пры [старшыні КНР] Сі Цзіньпіну за апошнія шэсьць-сем гадоў стала вельмі выразным сыгналам да абуджэньня, — дадаў ён. — Гэта тыя самыя агрэсіўныя, непрыхаваныя амбіцыі і напорыстасьць, якія, як я лічу, добра растлумачылі прыроду праціўніка і суперніка, зь якім мы маем справу».

У выпадку зацьвярджэньня 64-гадовы Бэрнс стане першым карʼерным дыпляматам на пасадзе кіраўніка ЦРУ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG