Уручэньне прэміі адбудзецца ў чэрвені гэтага году. Жэнэўскі форум па правах чалавека праводзіцца з 2009 году падчас пасяджэньня Рады ААН па правах чалавека.
У лісьце арганізатараў форуму гаворыцца, што Навальны «быў абраны за тое, што натхняе сьвет сваёй выбітнай мужнасьцю ў барацьбе за справядлівасьць і грамадзянскія правы». Арганізатары форуму выказалі надзею на тое, што Аляксей Навальны «будзе хутка вызвалены і зможа атрымаць узнагароду асабіста і даць відэаінтэрвію перад уручэньнем». Калі Навальны будзе ў зьняволеньні, арганізатары плянуюць запрасіць на ўручэньне прэміі «каго-небудзь з членаў яго сям’і», гаворыцца ў паведамленьні.
Жэнэўскі форум па правах чалавека праводзіцца штогод з 2009 году напярэдадні пасяджэньня Рады ААН па правах чалавека. Форум арганізуюць 25 праваабарончых няўрадавых арганізацый, якія таксама штогод уручаюць Прэмію ў галіне абароны правоў жанчын. У 2018 годзе ляўрэатам Прэміі мужнасьці стаў расейскі апазыцыянэр Уладзімір Кара-Мурза.
- 2 лютага Сіманаўскі суд Масквы пастанавіў адправіць Аляксея Навальнага ў калёнію. Умоўнае пакараньне, якое ён атрымаў па справе «Іў Рашэ» ў 2014 годзе, замянілі на 3,5 года калёніі агульнага рэжыму. Апазыцыянэр павінен правесьці ў зьняволеньні больш за два з паловай гады. Рашэньне суду пакуль не ўступіла ў сілу. Да разгляду апэляцыі Навальны знаходзіцца ў СІЗА.