Вольга Паўлава, сябра КР, якая сядзела ў камэры разам з Ксеніяй Слуцкай, расказала, што за кратамі Ксенія адзначыла свой дзень нараджэньня: купіла ў турэмнай краме каржы і зрабіла для сукамерніц торт. У камэры яны разам з Марфай Рабковай, Янай Арабейкай, Ірынай Шчаснай, Вікторыяй Міронцавай.
Вольга таксама расказала, што Ксеніі перадаюць вельмі мала лістоў і яна не атрымала ніводнай тэлеграмы. Аднак яна просіць працягваць пісаць, бо некаторыя лісты ўсё ж даходзяць.
Ксенія Луцкіна — сябра КР, былая супрацоўніца «Белтэлерадыёкампаніі», якая звольнілася пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Ёй інкрымінуюць дапамогу ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў. Супрацоўнікі БТ, якія звольніліся, плянавалі стварыць «альтэрнатыўную тэлевізію» на YouTube. Дачыненьне да гэтага праекту мела Акадэмія «Прэс-клюбу».
Напярэдадні стала вядома, што такое ж рашэньне — падоўжыць тэрмін за кратамі — было прынятае ў дачыненьні да фігурантаў справы «Прэс-клюбу» Юліі Слуцкай, Пятра Слуцкага, Алы Шарко і Сяргея Альшэўскага.