Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З БТ звольнілася аўтарка дзясяткаў фільмаў пра гісторыю Беларусі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Карэспандэнтка Белтэлерадыёкампаніі Ксенія Луцкіна напісала ў сваім Фэйсбуку, што пасьля 15 гадоў працы яна сышла з БТ.

Луцкіна напісала, што была аўтаркай праектаў «Terra incognita» ў «Невядомай Беларусі», наведала зону адчужэньня ў Беларусі і Ўкраіне, пабывала на ЧАЭС, каб скласьці сотні чарнобыльскіх гісторый у цыкль «Зямля страчаная. Зямля здабытая», была аўтаркай амаль дваццаці дакумэнтальных фільмаў пра гісторыю Беларусі.

«Мае 15 гадоў у Белтэлерадыёкампаніі былі вельмі рознымі, вельмі насычанымі... я вельмі рада таму, што яны былі, рада тым сустрэчам, якія былі і яшчэ будуць, удзячная тым людзям, зь якімі працавала, сябравала і буду сябраваць. 15 гадоў скончыліся... пачынаецца нешта новае», — напісала Ксенія Луцкіна.

Былая ўжо супрацоўніца БТ была сярод тых, хто ўдзельнічаў у забастоўцы на Белтэлерадыё. Раней у інтэрвію Свабодзе яна расказала, што ня згодныя з палітыкай кіраўніцтва кампаніі журналісты абмяркоўваюць магчымасьць стварэньня ўласных перадач, каб распаўсюджваць іх праз Youtube.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG