Не публікаванае раней відэа таго, як 11 жніўня сілавікі білі людзей у менскай краме «Алмі» на вуліцы Прытыцкага, зьявілася ў тэлеграм-канале «Нік і Майк».
На 14-хвілінным відэазапісе бачна, як сілавікі ў поўнай амуніцыі забягаюць у краму і пачынаюць дручкамі біць людзей. Пры гэтым унутры будынку ёсьць як людзі, якія толькі што зайшлі ці забеглі ў краму, так і тыя, хто знаходзіцца там даўно. Убачыўшы ўзброеных сілавікоў у паніцы кінуліся наўцёкі ня толькі наведнікі, але й работнікі крамы «Алмі».