Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні з выставы менскай мастачкі зьніклі чырвона-белыя карціны


Карціна Надзі Букі «Пацалунак»
Карціна Надзі Букі «Пацалунак»

З выставы менскай мастачкі Надзі Букі «Асабістая справа» ў Горадні зьніклі карціны ў чырвона-белых колерах.

Выстава праходзіць у гандлёвым цэнтры «Kazzarma Mall» з 13 лютага да 12 сакавіка.

Карціна «Надзея»
Карціна «Надзея»

Усяго на экспазыцыі было 6 чырвона-белых карцін: «Набор для лета», «Freedom», «Пацалунак», «Рай», «Надзея», «Мая вера». Толькі першыя дзьве зь іх былі на тэму пратэстаў-2020. Усе, акрамя апошняй, выразаныя манікюрнымі нажніцамі. Такія творы мастачка называе «буцінанкамі».

Сама Надзя Бука даведалася пра зьнікненьне карцін з мэдыя, ніхто з арганізатараў ёй пра гэта не паведамляў. Калі яна пацікавілася ў «Kazzarma Mall», чаму так адбылося, ёй адказалі, што «так трэба было зрабіць», каб выстава працягнула працаваць.

Карціна «Мая вера»
Карціна «Мая вера»

У мастачкі заплянаваная сустрэча з гарадзенцамі на выставе 27 лютага ў 17:00.

«Што я ім скажу? Што тут вісела карціна?», — перажывае мастачка, што наведнікі ня змогуць убачыць поўную экспазыцыю.

Атрымаць камэнтар у «Kazzarma Mall» на момант публікацыі не ўдалося.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Карціна «Freedom»
Карціна «Freedom»

Выстава без чырвона-белых карцін

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG