Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бізнэсоўцу Васілевічу пасьля паўгода ў СІЗА зноў падоўжылі ўтрыманьне пад вартай


Аляксандар Васілевіч. Менск, 2015
Аляксандар Васілевіч. Менск, 2015

Аляксандру Васілевічу падоўжылі тэрмін утрыманьня пад вартай яшчэ на 2 месяцы.

Жонка затрыманага ў Менску сузаснавальніка онлайн-выданьняў Kyky.org і The Village Беларусь Аляксандра Васілевіча Надзея Зелянкова паведаміла, што тэрмін яго ўтрыманьня пад вартай зноў падоўжылі.

«Ужо 6 месяцаў у турме. Сёньня няволю працягнулі яшчэ на 2 месяцы», — напісала ў сваім Facebook Зелянкова.

Аляксандар Васілевіч — сузаснавальнік выданьняў Kyky.org і The Village Беларусь, уладальнік рэклямнага агенцтва Vondel / Hepta, галерэі сучаснага мастацтва «Ў». Яго затрымалі ў жніўні ў Менску.

З адваката Васілевіча і іншых удзельнікаў працэсу ўзялі падпіска аб невыдаваньні матэрыялаў справы, таму даведацца артыкул Крымінальнага кодэксу, якую ставяць у віну бізнэсоўцу, немагчыма.

У канцы жніўня стала вядома, што галоўны рэдактар онлайн-часопіса kyky.org Анастасія Гагатка, а таксама частка супрацоўнікаў гэтага выданьня пакінулі Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG