Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фонд культурнай салідарнасьці зьменіць назву і перарэгіструецца. Навошта


Сяргей Будкін
Сяргей Будкін

Сяргей Будкін, адзін з кіраўнікоў Фонду культурнай салідарнасьці, паведаміў Свабодзе, што фонд неўзабаве зьменіць назву і правядзе перарэгістрацыю.

«Мы пачыналі як Фонд культурнай салідарнасьці, проста каб дапамагчы людзям», — сказаў Сяргей Будкін. — Цяпер я бачу, што ў нас значна больш функцый. Мы ўзялі на сябе пэўную адказнасьць, якую ўзгаднілі з усімі палітычнымі структурамі, якія прагнуць і робяць усё для таго, каб Беларусь абнавілася — гэта і Каардынацыйная рада, і офіс Сьвятланы Ціханоўскай, і Павал Латушка з Нацыянальным антыкрызісным кіраўніцтвам».

«Мы ўзгаднілі з усімі, што мы выступаем цяпер як культурны штаб новай Беларусі і, акрамя дапамогі, займаемся працэсам падрыхтоўкі рэформаў і працуем у міжнародным кірунку», — дадаў Сяргей Будкін. — Празь месяц або паўтара мы пераназавёмся. Мы вырашылі, што будзем называцца Беларускай радай культуры. Гэтая структура будзе працаваць з усёй культурай, а ня толькі з дапамогай, якая па-ранейшаму будзе працягвацца».

Галоўная мэта Беларускага фонду культурнай салідарнасьці, створанага ў кастрычніку летась — дапамагчы юрыдычна, матэрыяльна і псыхалягічна тым творцам культуры, каго звольнілі, хто сышоў на знак пратэсту ці апынуўся ў складанай жыцьцёвай сытуацыі.

Фонд у кастрычніку летась узначаліў культурны мэнэджар і прадусар Cяргей Будкін, з фондам першы месяц працавала таксама сьпявачка Марына Шукюрава (Руся). Потым да Фонду далучыўся сузаснавальнік Беларускага свабоднага тэатру Мікалай Халезін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG