«Гэта гісторыя, якая калі не знаёмая кожнаму, то дакладна цікавая і захапляльная, дзякуючы сваёй адкрытасьці і шчырасьці перажываных пачуцьцяў і сытуацый», – кажа рэжысэр-пастаноўшчык, мастацкі кіраўнік Кіеўскага тэатру на левым беразе Дняпра Стас Жыркоў.
Кніга «Радзіва „Прудок“» — нататкі пісьменьніка, які працаваў дворнікам у Купалаўскім, але вырашыў зьехаць на малую радзіму на Палесьсе. Спачатку Андрусь Горват публікаваў іх «у рэальным часе» на Facebook, затым выдаў на паперы. За кнігу ён атрымаў прэміі «Дэбют» і «Залатая літара».