Пра гэта паведамляе сайт Польскай памежнай службы, адзначаючы, што такім чынам удалося сарваць найбуйнейшую спробу цыгарэтнай кантрабанды на памежных пераходах Польшчы.
Падчас дэталёвай праверкі двух польскіх грузавікоў, якія заяжджалі зь Беларусі, мытнікі выявілі, што ў іхных прычэпах замест заяўленых дошак знаходзіцца больш за 1,8 мільёна пачкаў нелегальных цыгарэт. Кошт кантрабанды — прыблізна 27,6 млн злотых (7,5 млн даляраў).
Суд вырашыў арыштаваць трох мужчын (двух кіроўцаў і іх заменьніка) на тры месяцы, вядзецца расьследаваньне. Мужчынам пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін да 10 гадоў.