Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільскія ўлады рэкамэндавалі грамадзянам не хадзіць на міжземнаморскія пляжы


Пляж у Зікіме
Пляж у Зікіме

Прычынай стаў разьліў нафты, які ўжо назвалі адной з найбуйнейшых экалягічных катастроф краіны ў гісторыі.

Урад Ізраіля раіць грамадзянам часова пазьбягаць усіх міжземнаморскіх пляжаў праз маштабны разьліў нафты, піша The Times of Israel.

«Сумесная рэкамэндацыя міністэрстваў аховы здароўя, аховы навакольнага асяродзьдзя і ўнутраных спраў заклікае насельніцтва не наведваць пляжы для купаньня, спорту і адпачынку да наступнага паведамленьня ўладаў», — паведамляе The Times of Israel.

Рэкамэндацыя ахоплівае ўсе пляжы краіны: ад Рош-Ханікры на мяжы зь Лібанам да Зікіму побач з сэктарам Газа.

Разьліў дзясяткаў тон нафтапрадуктаў — адна з найгоршых экалягічных катастроф за гісторыю Ізраіля. Прычына і крыніца разьліву пакуль невядомыя. Па словах міністра навакольнага асяродзьдзя Гілі Гамліэля, на мінулым тыдні разьліў нафты выявілі за 50 км ад узьбярэжжа краіны; уцечка, падобна, адбылася з аднаго з 10 суднаў, якія знаходзіліся ў тым раёне.

У суботу некалькі добраахвотнікаў, якія прыбіралі ўзьбярэжжа, атруціліся таксычнымі выпарэньнямі і трапілі ў шпіталь. Для паскарэньня работ прыцягнулі вайскоўцаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG