Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На 1 студзеня 2021 беларусы не аплацілі больш за 400 тысяч квітанцый ЖКГ


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На думку міністра, у жыхароў Беларусі высокая плацежная дысцыпліна ў сыстэме ЖКГ.

На 1 студзеня беларусы не аплацілі больш за 400 тысяч квітанцый на аплату камунальных паслуг, паведаміў міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель у праграме «Галоўны эфір» тэлеканалу «Беларусь-1», паведамляе БелаПАН.

Аднак пры гэтым Хмель пахваліў «плацежную дысцыпліну» грамадзян, сказаўшы, што яна на высокім узроўні.

Паводле яго, у краіне 4,2 млн асабовых рахункаў. У кастрычніку–сьнежні 2020 году колькасьць рахункаў, якія мелі пратэрмінаваныя квітанцыі, даходзіла да 470-490 тысяч, але затым лічба зьменшылася. Міністар зазначыў, што гэта ня сьведчыць аб тым, што 400 тысяч асабовых рахункаў — гэта няплатнікі, бо 70% зь іх маюць запазычанасьць, ня большую за тры месяцы.

Таксама Хмель растлумачыў павелічэньне сумаў аплаты ў студзені. Рост тарыфаў, паводле яго, вызначаецца, зыходзячы з тыпавой двухпакаёвай кватэры плошчай 48 кв. м з траімі жыхарамі. Гэты рост не павінен перавышаць 5 даляраў у эквіваленце. І ў Беларусі прытрымліваюцца гэтага прынцыпу.

«Але ня толькі велічыня тарыфу на пэўныя жыльлёва-камунальныя паслугі ўплывае на „жыроўку“. У студзені ў параўнаньні са сьнежнем было нашмат халадней, спажываньне цеплавой энэргіі павялічылася на 30-40% у залежнасьці ад жылога дома, ад рэгіёну, дзе ён знаходзіцца».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG