Стрым зьявіцца а 18-й гадзіне на Youtube-канале Сьвятланы Ціханоўскай. Да акцыі можа далучыцца кожны ахвочы, таксама палітык прапанавала ўдзельнікам зрабіць фота свайго аркушу з дыктоўкай і адзначыць яе ў допісе ў сацыяльных сетках.
Дыктоўка ад ТБМ
Таксама ў нядзелю Нацыянальную дыктоўку на сваёй сядзібе ў Менску прачытала Таварыства беларускай мовы. Такія ж акцыі адбыліся ў рэгіянальных арганізацыях ТБМ.
Па словах старшыні ТБМ Алены Анісім, нягледзячы на рост попыту на беларускую мову ў грамадзтве, пакуль немагчыма рэалізаваць прапановы аб’яднаньня, накіраваныя на тое, каб нацыянальная мова заняла ў дзяржаве належнае месца.
«Ініцыятывы, якія мы прасоўваем на самым высокім узроўні ўжо не адзін дзясятак гадоў, змогуць ажыцьцявіцца толькі тады, калі зьменіцца ўлада ў Беларусі і прыйдзе тая ўлада, якая будзе пазыцыянаваць сябе як выключна беларуская, як незалежная ўлада, якая рухаецца наперад, а не жыве старымі мітамі».