Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд не задаволіў пазоў звольненых работнікаў «Гродна Азоту»


Звольненыя азотаўцы падчас суду 21 студзеня. За сталом юрыст Беларускага незалежнага прафсаюзу Аляксандар Парадкаў, які прадстаўляў іхныя інтарэсы
Звольненыя азотаўцы падчас суду 21 студзеня. За сталом юрыст Беларускага незалежнага прафсаюзу Аляксандар Парадкаў, які прадстаўляў іхныя інтарэсы

У судзе Кастрычніцкага раёну Горадні вынесьлі рашэньне па справе 13 звольненых супрацоўнікаў «Гродна Азоту». Суд вырашыў нікога не аднаўляць на працы.

Каля 30 чалавек звольнілі пасьля заканчэньня абвешчанага Ціханоўскай народнага ўльтыматуму 26 кастрычніка. Тады на прахадной «Гродна Азоту» сабраліся каля 150 чалавек. Некалькі дзясяткаў зь іх жорстка затрымалі амапаўцы. Частка работнікаў не прымалі зьмены ў цэхах. Пасьля гэтага іх звольнілі праз прагулы.

Беларускі незалежны прафсаюз ад імя 13 чалавек зьвярнуўся ў суд, каб аднавіць іх на працы. Гэтыя 13 — Дзьмітры Барабан, Артур Богуш, Юры Борыс, Вадзім Венскі, Аляксей Дарагі, Уладзімер Жураўка, Дзьмітры Клыкаў, Яўгенія Кузікевіч, Андрэй Пагерыла, Міхал Рачынскі, Аляксей Сідар, Яўген Хмялеўскі, Сяргей Шэлест.

Пасярод разгляду справы зь невядомых прычынаў зьмяніўся судзьдзя — быў Сяргей Слашчоў, стаў Дзьмітрый Шанін. Справу пачалі тады разглядаць ад пачатку.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG