Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На сьценах найбуйнейшага музэю сучаснага мастацтва ў Вільні зьявяцца працы беларускіх фотажурналістак


Мультымэдыйная экспазыцыя на будынку музэю.
Мультымэдыйная экспазыцыя на будынку музэю.

У Вільні пачынае працу выстава «Будучыня Беларусі, якую ствараюць жанчыны». Літоўцы змогуць убачыць беларускі жаночы пратэст, які зьнялі пяць фотажурналістак: Ірына Арахоўская, Надзея Бужан, Дар’я Буракіна, Віялета Саўчыц і Вольга Шукайла.

Галоўныя гераіні фотавыставы — жанчыны, якія распачалі мірныя акцыі пратэсту ў Беларусі, што працягваюцца па сёньняшні дзень. Адкрыцьцё выставы адбудзецца 19 лютага ў 18:00, па адрасе: вуліца Pylimo, 17. Працаваць экспазыцыя будзе кожны дзень да 4-га сакавіка.

Убачыць фотаздымкі зможа любы ахвочы — праекцыі фатаграфій будуць трансьлявацца наўпрост на сьцяне найбуйнейшага ў Вільні музэю сучаснага мастацтва MO пасьля заходу сонца.

Экспазыцыя ўзьнікла ў выніку супрацоўніцтва галерэі Fotografiska Tallin і плятформы SHKLO і ўжо была паказана ў гарадах Эстоніі (Талін, Тарту).

На сайце музэю можна пазнаёміцца зь некаторымі працамі, прадстаўленымі на экспазыцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG