Сёньня ў Менску адкрылася 28-я міжнародная кніжная выстава-кірмаш. У гэтым годзе яна прысьвечаная 30-годьдзю ўтварэньня СНД. Колькасьць удзельнікаў значна скарацілася. Прадстаўнікі ЗША, Францыі, Польшчы, Вугоршчыны, Румыніі, заўважаныя летась, у гэтым годзе ўдзелу не ўзялі. Традыцыйна ў першы дзень выставы туды зьехаліся топ-чыноўнікі.