«Калі сустракаеш зграю сабак, ня трэба баяцца»
Пісьменьніца, настаўніца і літаратуразнаўца Ганна Севярынец — пра філязофію перамогі, разбуральнасьць помсты, гістэрыку як паказчык паразы і галоўныя прынцыпы жыцьця, якія дапамогуць перамагчы, а таксама пра тое, чаму пакуль ня варта абнародаваць усе пазытыўныя навіны. Ганна Севярынец перакананая, што «на нашым баку праўда, сіла, упэўненасьць і большасьць».