Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская прызначыла былога супрацоўніка АБСЭ спэцпрадстаўніком па выбарах


Аляксандар Шлык
Аляксандар Шлык

Аляксандар Шлык прызначаны спэцпрадстаўніком Сьвятланы Ціханоўскай па выбарах. Шлык будзе кіраваць падрыхтоўкай заканадаўчай і практычнай базы для правядзеньня дэмакратычных выбараў.

У ягоныя абавязкі будзе ўваходзіць арганізацыя грамадзкіх кансультацыяў, падыходаў да выбарчай рэформы, каардынацыя працы зь міжнароднымі партнэрамі і экспэртамі ў галіне выбараў.

Шлык: «Падзеі з 9 жніўня 2020 году паказалі, што грамадзяне Беларусі хочуць сумленных і празрыстых выбараў і не гатовыя мірыцца з фальсыфікацыямі. Мы будзем працаваць над тым, каб дэмакратычныя выбары былі заснаваныя на дакладных і справядлівых правілах, сталі зразумелай і блізкай усім мэтай, а пасьля мірных пераўтварэньняў — рэальнасьцю ў новай Беларусі».

Аляксандар Шлык – экспэрт па выбарах. Апошнія 10 гадоў ён працаваў у аддзеле па выбарах БДІПЧ АБСЭ, з 2016 году быў яго кіраўніком. У гэтай якасьці кіраваў наглядам за ўсімі выбарамі ў рэгіёне АБСЭ. Дапамагаў краінам прыводзіць іх выбарчыя працэсы ў адпаведнасьць зь міжнароднымі стандартамі.

Скончыў эканамічны факультэт БДУ, магістратуру па паліталёгіі Цэнтральнаэўрапейскага ўнівэрсытэту (Вугоршчына), магістратуру па міжнародным разьвіцьці і кіраваньні Люндзкага ўнівэрсытэту (Швэцыя).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG