Супрацоўнікі АМАПу затрымалі 19 грамадзян, якія выйшлі на штонядзельны шпацыр парк Чатырох стыхій, піша «Наша Ніва».
Ніхто з затрыманых ня меў аніякай сымболікі і не выкрыкваў лёзунгаў. Фактычна людзі не пасьпелі нават сабрацца ў групу. Як паведамляюць праваабаронцы «Вясны, аднаго з затрыманых завуць Сяргей Дзьмухайла. Таксама стала вядома, што сярод затрыманых ёсьць удзельнікі агульнанацыянальнага страйку.