Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны апублікавала абноўлены сьпіс дзяржаў «зялёнай» і «чырвонай» зоны.
У краіны «зялёнай» зоны ўвайшла і Беларусь. Цяпер беларусам пры ўезьдзе ня трэба паказваць вынікі ПЦР-тэсту і пасьля выконваць 14-дзённы пэрыяд самаізаляцыі. Аднак павінен быць страхавы поліс, які пакрывае выдаткі на лячэньне COVID-19, выдадзены ўкраінскай страхавой кампаніяй або замежнай страхавой кампаніяй, што мае прадстаўніцтва ва Ўкраіне.
Пры гэтым паводле рашэньне беларускага ўраду выезд беларускіх грамадзян за мяжу, калі яны не маюць дакумэнтаў з дазволам жыхарства ў іншых краінах, па-ранейшаму забаронены, за выключэньнем вылету з менскага аэрапорту.