Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінздароўя Беларусі зацьвердзіла плян вываду шпіталёў з «каранавіруснага» рэжыму працы


Тэст на каранавірус.
Тэст на каранавірус.

Паводле ведамства, у рэгіёнах Беларусі паляпшаецца эпідэміялягічнае становішча.

Міністэрства здароўя Беларусі заявіла пра станоўчыя прагнозы разьвіцьця сытуацыі з каранавірусам, якія дазваляюць працягнуць паэтапнае перапрафіляваньне ложкаў у бальніцах Беларусі.

Паводле ведамства, на гэтым тыдні ў рэгіёнах Беларусі паступова паляпшаецца эпідэміялягічнае становішча, назіраецца зьніжэньне захворваньняў на COVID-19, хоць пры гэтым ёсьць нязначны рост вострых рэсьпіраторных інфэкцый.

Станоўчыя прагнозы разьвіцьця сытуацыі дазваляюць працягнуць паэтапнае перапрафіляваньне ложкаў у бальніцах краіны, заявілі ў ведамстве.

У Берасьцейскай вобласьці працягваецца паэтапны выхад з COVID-19, з 15 лютага плянуюць пачаць прыём пацыентаў па профілю Драгічынская, Пружанская і Столінская цэнтральныя раённыя бальніцы. Пацыенты, у якіх выяўляюць інфэкцыю COVID-19, накіроўваюцца ў міжраённыя цэнтры.

У Віцебскай вобласьці працягваецца перапрафіляваньне аддзяленьняў у структуры цэнтральных раённых і гарадзкіх бальніц. Так, з 15 лютага пачнуць прымаць пацыентаў па профілю Гарадоцкая і Мёрская цэнтральныя раённыя бальніцы, а з 16 лютага — Шумілінская цэнтральная раённая бальніца.

У Горадзенскай вобласьці на наступным тыдні пачнецца дэзінфэкцыя пасьля COVID-19 тэрапеўтычнага аддзяленьня Бераставіцкай цэнтральнай раённай бальніцы.

У Гомельскай вобласьці з 15 лютага пачнуць прымаць пацыентаў па профілю інфэкцыйнае аддзяленьне Сьветлагорскай цэнтральнай раённай бальніцы, хірургічнае і тэрапэўтычнае аддзяленьні Брагінскай цэнтральнай раённай бальніцы, адзьдзяленьні ў шпіталях у Буда-Кашалёве і Калінкавічах.

У Менску на наступным тыдні (з 15 лютага) плянуюцца да адкрыцьця для профільнага прыёму пацыентаў аддзяленьні ў 3-й гарадской клінічнай бальніцы.

У Менскай вобласьці з 15 лютага плянуюць прымаць пацыентаў па профілю у Смалявіцкая цэнтральная раённая бальніца (аддзяленьне неўралёгіі), Лагойская (частка аддзяленьняў тэрапіі і гінэкалёгіі).

У Магілёўскай вобласьці з 15 лютага плянуюць пачаць прыём профільных пацыентаў аддзяленьня уралёгіі і гематалёгіі ў Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы. А з 17 лютага — плянуюць адкрыць кардыялягічнае аддзяленьне ў Магілёўскай гарадзкой бальніцы хуткай мэдыцынскай дапамогі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG