Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва РНПЦ кардыялёгіі шукае лекараў, якія зьняліся на фота з заклікам супраць Усебеларускага сходу


Звольнены падчас пасьлявыбарчых пратстаў дырэктар РНПЦ кардыялёгіі Аляксандар Мрочак. Менск, жнівень 2020 году.
Звольнены падчас пасьлявыбарчых пратстаў дырэктар РНПЦ кардыялёгіі Аляксандар Мрочак. Менск, жнівень 2020 году.

13 супрацоўнікаў РНПЦ кардыялёгіі зрабілі супольны здымак з плякатам «Вам Не Сорамна?», які зьявіўся ў сеціве падборках фота акцый супраць Усебеларускага народнага сходу.

Акцыя пратэсту мэдыкаў РНПЦ "Кардыялёгія". Менск, 12 лютага 2021 году.
Акцыя пратэсту мэдыкаў РНПЦ "Кардыялёгія". Менск, 12 лютага 2021 году.

Твараў супрацоўнікаў на здымку ня бачна, але на спэцвопратцы бачныя надпісы «Кардыялёгія».

Цяпер адміністрацыя шукае тых, хто зьняўся на гэтым фота, паведаміла Свабодзе на ўмовах ананімнасьці адна з супрацоўніц РНПЦ:

«Гэтае фота спачатку зьявілася ў нашым чаце, потым разышлося па сеціве, цяпер доступ да нашага чату абмежаваны. Калегі кажуць, што кіраўніцтва спрабуе ідэнтыфікаваць удзельнікаў здымку, каб пакараць іх. І гэта можна разглядаць усур’ёз. У многіх кантракты заканчваюцца бліжэйшым часам, таму іх могуць звольніць».

Многія з лекараў РНПЦ кардыялёгіі выступалі супраць звальненьня ранейшага дырэктара Аляксандра Мрочака, выходзілі на акцыі пратэсту супраць гвалту, адмовіліся падпісваць ліст ад ФПБ з нагоды эўрапейскіх санкцый. З 500 супрацоўнікаў 80 захоўваюць сваю актыўную пазыцыю і пераконваюць іншых, кажа суразмоўца Свабоды.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG