Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве працягваецца суд над Навальным у справе аб паклёпе на вэтэрана


Ля будынку суду.
Ля будынку суду.

У будынку Бабушкінскага суду Масквы ў пятніцу аднавіўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.

Яго абвінавачваюць у паклёпе на адрас удзельніка рэклямнага роліку дзяржаўнага канала RT у падтрымку паправак да Канстытуцыі Расеі. Навальнага прывезьлі ў залю суду з СІЗА.

Пацярпелым сьледзтва называе 95-гадовага вэтэрана Другой сусьветнай вайны Ігната Арцёменку. Яго, сьцьвярджае абвінавачаньне, абразіла заяву палітыка ў сацыяльных сетках, што ўдзельнікі здымкі агітацыйнага роліка — «прадажныя халуі і здраднікі».

Сьцьвярджаецца, што запіс Навальнага Арцёменку пераказаў сусед па дачным участку. Пасьля гэтага ён папрасіў сваю сядзелку паказаць яму гэты пост, у выніку, як сьцьвярджаецца, у яго пагоршыўся стан здароўя.

Паседжаньне пачалося з заявы абароны Навальнага з патрабаваньнем замяніць судзьдзю на пасяджэньні. Судзьдзя адмовіла ў адводзе самой сабе. Затым пракурор зачытаў заяву ад імя пацярпелага, у якім той адмаўляецца ад далейшага ўдзелу ў працэсе ў сувязі з узростам і «паводзінамі падсуднага Навальнага». На мінулым тыдні Арцёменка быў дапытаны па відэасувязі, а пасьля допыту, як сьцьвярджаецца, яму стала дрэнна.

Суд працягнуў допыт унука пацярпелага. Навальны абвінавачвае яго ў тым, што ён «гандлюе дзедам». Навальны папрасіў суд прызначыць экспэртызу почырку. Ён лічыць, што заявы падпісваў ня сам вэтэран, а іншыя людзі. Суд у экспэртызе адмовіў.

Нягледзячы на пярэчаньні Навальнага, суд зачытваў урыўкі з, як сьцьвярджаецца, успамінаў Арцёменкі пра вайну, жыцьцё ў акупацыі і партызанах.

Каля будынка суда быў затрыманы чалавек, які забраўся з мэгафонам на дрэва і выступіў з прамовай у падтрымку Навальнага супраць палітыкі ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG