Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гаспадару менскай крамы «Мой модны кут» дадалі 5 «сутак» да ранейшых 15-ці


Крама нацыянальных сувэніраў
Крама нацыянальных сувэніраў

Уладальніку крамы «Мой модны кут» Валеру Есіпёнку, які 12 лютага пасьля 15-дзённага арышту меўся выйсьці на волю, прысудзілі яшчэ 5 дзён арышту.

Як паведамляе Беларускі фонд культурнай салідарнасьці, падставай да новай справы стала нібыта «непадпарадкаваньне пры затрыманьні».

26 студзеня ў краму вырабаў і сувэніраў з нацыянальным калярытам, якая месьціцца ў гандлёвым цэнтры «Маскоўска-Венскі», наведаліся кантралёры і затрымалі сузаснавальніцу Алену Есіпёнак.

А праз два дні схапілі і самога Валера, калі той прыйшоў на суд да жонкі. У выніку жанчына абмежавалася грашовым штрафам у 870 рублёў, а гаспадара асудзілі на 15 сутак.

Ад таго часу крама не працуе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG