Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ЗША заклікаў вызваліць усіх несправядліва затрыманых у Беларусі


Прэс-сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Нэд Прайс.
Прэс-сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Нэд Прайс.

Пачаць інклюзіўны дыялёг з народам, вызваліць усіх несправядліва затрыманых і незаконна зьняволеных заклікаў беларускія ўлады прэс-сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Нэд Прайс.

«Мы падтрымліваем беларускі народ, які патрабуе сваіх правоў для сваёй краіны і сваёй будучыні», — падкрэсьліў Прайс.

«Мы па-ранейшаму зьдзіўленыя выключнай стойкасьцю і мужнасьцю беларускага народу. Нягледзячы на бесьперапынныя рэпрэсіі, ён працягвае патрабаваць свабоды і дэмакратыі», — адзначыў прадстаўнік Дзярждэпартамэнту. Паводле яго слоў, беларускі народ, асабліва жанчыны, натхніў сьвет, негвалтоўна выступаючы за права мець голас у вызначэньні лёсу сваёй краіны.

Прайс заявіў, што ЗША і ў далейшым будуць салідарныя зь беларускім народам і «ўсімі, хто сутыкаецца з жахлівай жорсткасьцю пры рэалізацыі дэмакратычных свабодаў».

Раней амэрыканскае пасольства ў Менску заявіла, што Ўсебеларускі народны сход, які адкрыўся 11 лютага, «не зьяўляецца інклюзіўнай пляцоўкай, якая сапраўды прадстаўляе думкі беларускага грамадзтва, і таму ён не спрыяе вырашэньню палітычнага крызісу ў краіне».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG