Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачатак Усебеларускага сходу ў Менску 11 лютага
Пачатак Усебеларускага сходу ў Менску 11 лютага

Што адбываецца ў Беларусі 11 лютага, калі Лукашэнка праводзіць «Усебеларускі сход»

У Менску 11 лютага праходзіць 6-ы Ўсебеларускі народны сход, скліканы Лукашэнкам. На яго сабралі 2400 дэлегатаў і 300 гасьцей. Першых удзельнікаў у Палац рэспублікі прывезьлі яшчэ прыцемкам, хоць пачатак мерапрыемства аб 11-й гадзіне. З гэтага часу да 13:30 дзяржаўныя тэлевізія і радыё будуць весьці жывую трансьляцыю з выступам Лукашэнкі.

Напярэдадні ў сацыяльных сетках зьявіліся як заклікі да вулічных пратэстаў, так і заклікі на іх не выходзіць. Міліцыя ў сваю чаргу заявіла, што будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме і беспарадкаў не дапусьціць.

12:09 11.2.2021

Затрыманьні працягваюцца і падчас сходу

Апоўдні ў Віцебску затрымалі найстарэйшага апазыцыянера гораду – Барыса Хамайду. Па яго прыехалі да так дому на вуліцы Леніна, дзе Хамайда распаўсюджвае незалежную прэсу. Яго павезьлі ў Чыгуначны РАУС для «прафіляктычнай гутаркі».

У Рэчыцы, як паведамляе «Палеская Вясна», міліцыянты ламаюць дзьверы ў кватэру, дзе жыве прадпрымальнік і актывіст Дзяніс Шылянок.

Як паведамляе телеграм-канал MAYDAY, затрымалі супрацоўніцу Магілёўскага драмтэатру Вольгу Семчанку. Яе забралі раніцай на працоўным месцы. Дакладная прычына затрыманьня невядомая, аднак ёьсць здагадка, што з-за выцінанак на вокнах.

12:02 11.2.2021

Спэцтэхніка на цэнтральных вуліцах і плошчах Менска

11:59 11.2.2021

Лічаныя дэлегаты на сходзе надзелі маскі, якія выдалі арганізатары

Пандэмія каранавірусу ня скончылася, ад яе паміраюць людзі, у Беларусі фармальна дзейнічае масачны рэжым.

11:50 11.2.2021

«Прыйдзе час, і выбераце сабе «новага Лукашэнку»

Гэтак сказаў Аляксандар Лукашэнка на Ўсебеларусім сходзе, удакладніўшы, што справа насамрэч ня ў ім, а ў неабходнасьці ўтрымаць стабільнасьць ад спробаў «пратэстуноў» разгайдаць сытуацыю. Чарговым разам ён пашкадаваў сваіх «сяброў» Муамара Кадафі і Садама Хусэйна, якіх садзілі на кол і вешалі.

Больш цытатаў тут.

11:44 11.2.2021

Віцебскія комікі пра «Ўсебеларускі сход»

11:27 11.2.2021

Лукашэнка: «Гэта быў мяцеж, бліцкрыг, які не адбыўся. Пакуль што»


Аляксандар Лукашэнка заявіў у сваім дакладзе на сходзе: «Баяцца нам няма каго, саромецца – таксама», – сказаў ён, адзначыўшы, што беларуская дзяржава перажывае пераломны момант у сваёй гісторыі. Паводле напружанасьці параўнаў сытуацыю з развалам Савецкага Саюзу.

«Беларусь падверглася «жэстачайшай» атацы звонку. Ім трэба было праверыць мэтодыкі на маналітнай рэспубліцы. Атрымаецца – можна дзейнічаць далей. Гэта быў трамплін для нападу на Расею. Так адпрацоўваўся сцэнар не каляровай рэвалюцыі, а мяцяжу. Бліцкрыг», – адзначыў Лукашэнка. «І ён не адбыўся. Пакуль што».

11:18 11.2.2021

У Віцебску напярэдадні Ўсебеларускага сходу прайшлі ператрусы і затрыманьні

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у Віцебску і раёне сілавікі правялі мінімум 9 начных вобшукаў. Мінімум на траіх чалавек завялі крымінальныя справы.

11:14 11.2.2021

Перад пачаткам сходу рух на праспэкце Незалежнасьці быў блякаваны

Кіроўцы паведамляюць, што рух па праспэкце Незалежнасьці адноўлены пасьля пачатку сходу. Яшчэ зацемна раніцай 11 лютага доступ транспартных сродкаў у цэнтар быў блякаваны – у Палац рэспублікамі аўтобусамі звозілі дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу.
З пачаткам мерапрыемства аб 11-й гадзіне з абодвух бакоў ад цэнтра зноў едуць аўтамабілі, маршрутныя таксі, грамадзкі транспарт.

11:07 11.2.2021

Сход пачаўся. Усе «за»

Усебеларускі сход адкрыўся з прапановы Лукашэнкі «па-савецку» прагаласаваць за склад прэзыдыюму сьпісам. 2400 дэлегатаў прагаласавалі адзінагалосна.

10:59 11.2.2021

Ананімныя пікеты мэдыкаў

10:53 11.2.2021

Акцыі пратэсту перад Усебеларускім народным сходам прайшлі ноччу і раніцай

10:06 11.2.2021

Усебеларускі народны сход як саматэрапія для Лукашэнкі

11–12 лютага ў Менску пройдзе VI Усебеларускі народны сход. 2400 дэлегатаў прыедуць вырашаць, як будзе разьвівацца Беларусь у бліжэйшыя пяць год. Прынамсі, так заяўляе галоўны ініцыятар сходу — Аляксандар Лукашэнка. Разьбіраемся, што гэта за зьява такая ў беларускай палітыцы і навошта гэтыя сходы патрэбныя Лукашэнку.

XS
SM
MD
LG