Twitter не адновіць уліковы запіс Трампа, нават калі той будзе зноў прэтэндаваць на пасаду прэзыдэнта ЗША ці нават зноў стане кіраўніком дзяржавы.
Пра гэта заявіў фінансавы дырэктар сеткі Нэд Сыгал у інтэрвію CNBC.
Ён сказаў, што правілы «Твітэра» забараняюць заклікі да гвалту і аднолькавыя для ўсіх.
Тым часам у Сэнаце праходзіць працэдура імпічмэнту Трампа. Былога кіраўніка Белага дома вінавацяць у падбухторваньні да штурму Капітолія 6 студзеня.
Да таго ж у штаце Джорджыя пракуратура пачала крымінальнае расьсьледаваньня супраць Трампа за спробы адмяніць вынікі выбараў, на якіх перамог Джо Байдэн.