Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Джорджыі пачалі расьсьледаваньне ў дачыненьні да Трампа


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Пракуратура ў амэрыканскім штаце Джорджыя ініцыявала расьсьледаваньне ў дачыненьні да былога прэзыдэнта ЗША. Пракуроры правяраюць званок Дональда Тампа дзяржсакратару штата і спробы былога кіраўніка дзяржавы адмяніць вынікі выбараў, пераможцам якіх стаў дэмакрат Джо Байдэн.

Пра гэта піша The New York Times са спасылкай на крыніцы.

Па дадзеных газэты, пракурор акругі Фултан накіравала кіраўніцтву штата просьбу захаваць дакумэнты, якія могуць мець дачыненьне да званка Трампа. Суразмоўца The New York Times распавёў, што просьба зьвязаная з правядзеньнем крымінальнага расьсьледаваньня.

Расьсьледаваньне ў дачыненьні да экс-прэзыдэнта вядзе і офіс дзяржсакратара Джорджыі. Там сьцьвярджаюць, што Трамп у тэлефоннай размове аказваў ціск на дзяржсакратара і патрабаваў знайсьці дастатковую колькасьць галасоў на сваю карысьць.

У Сэнаце ЗША ідзе разьбіральніцтва па імпічмэнту экс-прэзыдэнта. Трампа абвінавачваюць у падбухторваньні да мяцяжу сваіх прыхільнікаў на мітынгу 6 кастрычніка. Пасьля мерапрыемства натоўп штурмам узяў Капітолій, загінулі некалькі чалавек.

Адвакаты Трампа сьцьвярджаюць, што Сэнат не валодае юрыдычнымі паўнамоцтвамі для правядзеньня судовага разбору па справе аб імпічмэнце былога прэзыдэнта. Акрамя таго, яны заяўляюць, што выступ Трампана мітынгу абаронены першай папраўкай да канстытуцыі, якая гарантуе амэрыканцам свабоду слова.

Каб вынесьці імпічмэнт, у яго падтрымку павінны выказацца мінімум 50 дэмакратаў і незалежных заканадаўцаў, а таксама 17 рэспубліканцаў з 100 членаў Сэнату. На думку экспэртаў, набраць падобнае колькасьць галасоў наўрад ці ўдасца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG