Пра гэта паведамляе Deutsche Welle, спасылаючыся на францускае выданьне Var-Matin.
Паводле зьвестак выданьня, хвароба ў доўгажыхаркі працякала бессымптомна, а сама яна знаходзілася ў рэжыме самаізаляцыі.
У чацьвер, 11 лютага, Рандон адсьвяткуе сваё 117-годдзе ў доме састарэлых Сьвятой Кацярыны Лябурэ ў францускім Тулёне.