Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Кожны дзень працы рэжыму нясе новыя ахвяры». Ціханоўская настойвае на больш эфэктыўным умяшаньні АБСЭ


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Сьвятлана Ціханоўская правяла онлайн-сустрэчу з прадстаўнікамі АБСЭ і папрасіла аб больш актыўным удзеле арганізацыі ў вырашэньні беларускага крызісу.

У сустрэчы прынялі ўдзел спэцыяльны прадстаўнік Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ па Ўсходняй Эўропе Даніэла дэ Рыдэр і генэральны сакратар ПА АБСЭ Рабэрта Мантэля, піша тэлеграм-канал Ціханоўскай.

Сьвятлана Ціханоўская апавяла пра жудасныя ўмовы ўтрыманьня ў беларускіх турмах і заклікала АБСЭ прыняць меры.

Даніэла дэ Рыдэр заявіла, што сытуацыя ў Беларусі зьяўляецца прыярытэтным пытаньнем для арганізацыі. Ужо заплянаваны шэраг сустрэч зь беларусамі, уключаючы кіраўніка афіцыйнай беларускай дэлегацыі ў ПА АБСЭ Андрэя Савіных.

Таксама Ціханоўская выказалася пра Ўсебеларускі народны сход.

«Гэта збор намэнклятуры Лукашэнкі. Чарговае падабенства фальшывай інаўгурацыі. Ён робіць гэта для сябе, а не для людзей», — заявіла Ціханоўская.

Асобна абмяркоўвалася і тэма судоў у Беларусі, дзе людзям прысуджаюць доўгія тэрміны зьняволеньня. 9 лютага адбудзецца чарговы палітычны суд, на гэты раз над журналісткамі Дар’яй Чульцовай і Кацярынай Андрэевай. На думку палітыка, АБСЭ трэба больш актыўна шукаць магчымасьці для перамоваў, бо кожны дзень працы рэжыму нясе новыя ахвяры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG