«Пэрсанальных санкцыяў, уведзеных у дачыненьні да прадстаўнікоў сілавых структураў, недастаткова. Мы павінны пашырыць іх на прадстаўнікоў судовай і праваахоўнай сыстэмы, прыхільнікаў Лукашэнкі», — заявіла Бір, выступаючы на онлайн-канфэрэнцыі «Салідарнасьць зь Беларусьсю» ў суботу.
Пры гэтым яна дадала, што эўрапейскія краіны «павінны шукаць балянс паміж ціскам і ўзаемадзеяньнем зь беларускім ўладамі».
Экс-кандыдатка ў прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская ў сваю чаргу заявіла, што «для ціску на рэжым трэба ўвесьці эфэктыўныя санкцыі супраць яго „кашалькоў“, сілавікоў, прапагандыстаў, тых, хто ўдзельнічаў у фальсыфікацыі выбараў, і тых, хто цяпер незаконна судзіць беларусаў».