Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадары краін Эўразьвязу сустрэліся ў Менску са сваякамі палітвязьняў і тых, хто загінуў падчас пратэстаў


У Дзень салідарнасьці кіраўнікі дыпляматычных місій Эўразьвязу сустрэліся з блізкімі беларусаў, забітых падчас пратэстаў, і роднымі некалькіх палітвязьняў. Менск, 7 лютага 2021.
У Дзень салідарнасьці кіраўнікі дыпляматычных місій Эўразьвязу сустрэліся з блізкімі беларусаў, забітых падчас пратэстаў, і роднымі некалькіх палітвязьняў. Менск, 7 лютага 2021.

Пра гэта паведаміў кіраўнік прадстаўніцтва Эўразьвязу ў  Менску Дырк Шубэль.

«Сёньня ў Менску кіраўнікі дыпляматычных місій Эўрапейскага Зьвязу мелі гонар сустрэцца з блізкімі беларусаў, забітых толькі за тое, што яны мірна патрабавалі выкананьня сваіх асноўных правоў», — напісаў амбасадар у Фэйсбуку.

У сустрэчы прынялі ўдзел родныя некалькіх палітычных зьняволеных, сярод іх жонкі Ігара Лосіка, Міколы Статкевіча, удава Аляксандра Тарайкоўскага.

«#WeStandWithBelarus у гэты Дзень салідарнасьці і кожны дзень, пакуль усе палітычныя зьняволеныя ня выйдуць на свабоду і ўсе вінаватыя ня будуць прыцягнутыя да адказнасьці», — напісаў Шубэль.

Кіраўнікі дыпляматычных місій Эўразьвязу сустрэліся з блізкімі беларусаў, забітых падчас пратэстаў, і роднымі некалькіх палітвязьняў.
Кіраўнікі дыпляматычных місій Эўразьвязу сустрэліся з блізкімі беларусаў, забітых падчас пратэстаў, і роднымі некалькіх палітвязьняў.

У сустрэчы, акрамя Шубэля, прынялі ўдзел амбасадары Аўстрыі, Нямеччыны, Італіі, Латвіі, Літвы, Нідэрляндаў, Польшчы, Фінляндыі, Францыі і Эстоніі.

Кіраўнікі дыпляматычных місій Эўразьвязу сустрэліся з блізкімі беларусаў, забітых падчас пратэстаў, і роднымі некалькіх палітвязьняў. Менск, 7 лютага 2021 году.
Кіраўнікі дыпляматычных місій Эўразьвязу сустрэліся з блізкімі беларусаў, забітых падчас пратэстаў, і роднымі некалькіх палітвязьняў. Менск, 7 лютага 2021 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG