Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Эўрапейскай Рады: «Пакласьці канец крызісу ў Беларусі можа толькі поўная прыхільнасьць да дыялёгу»


Шарль Мішэль
Шарль Мішэль

Кіраўнік Эўрапейскай Рады Шарль Мішэль запэўніў беларусаў у палітычнай падтрымцы. Ён ня бачыць іншага выйсьця з крызісу ў краіне, акрамя дыялёгу.

У сваім твітэры Шарль Мішэль адзначыў, што і праз паўгода беларусы ўсё яшчэ патрабуюць, каб іх голас пачулі. Мішэль асудзіў прымяненьне гвалту супраць мірных дэманстрацый і запатрабаваў вызваленьня ўсіх палітвязьняў. «Толькі поўная прыхільнасьць мірнаму дыялёгу можа пакласьці канец гэтаму крызісу», — напісаў старшыня Эўрапейскай Рады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG