Дзеля большага сымбалізму салідарнасьць паказалі на рацэ, якая злучае Беларусь і Латвію — Даўгаве (Дзьвіне). З дапамогай дронаў мэрыя Рыгі спраектавала выяву беларускага нацыянальнага сьцяга на ваду. У афіцыйным твітэры Рыская мэрыя пажадала Беларусі быць моцнай.